|
Абрус шчасця
Мая прабабка Марфа была надзвычай цiкавым
чалавекам. Бабуля расказвала, што у яе былi залатыя рукi. За свае жыцце зрабiла
мая прабабка шмат абрусау, але гэты - асаблiвы. Калi я дакранаюся да яго, то,
здаецца, адчуваю цяпло i асалоду, якiя атрымлiвала бабуля Марфа ад сваей працы.
I за працай не сумавала: у цемнай хаце, пры лучыне, збiралiся сяброукi i зауседы
гучалi песнi.
...Гэтым абрусам зауседы накрываюць стол у нашым
доме у час вялiкiх святау. Спачатку мне здавалася, што у iм няма нiчога
незвычайнага - абрус як абрус! Толькi i усяго, што яму шмат гадой! Але цяпер,
калi стала больш дарослай, зразумела, што розныя птушачкi i крыжыкi - не толькi
узоры. Мама мне растлумачыла, што белае палатно сiмвалiзуе чысцiню i прыгажосць
беларускага краю. Белы, чысты, нiчым не азмрочаны, святлом сонечным аблашчаны
колер. А вот тое, што было на белым палатне, адлюстроувала думкi людзей пра свет,
пра еднасць на Зямлi i Паветра, Агню i Вады, пра сакрэт нараджэння i смерцi.
Цяпер я разумею, што можна прачытаць на абрусе. Мама успамiнае, што абрус для
сям'i зауседы быу сваеасаблiвай святыняй.
Цяпер абрус працягвае свае жыцце у нашым доме. Мы таксама, як i нашы родныя,
пакрываем iм стол толькi у час вялiкiх святау.
Ловуд, г.Гомель
◊
|